Катэхетычныя курсы

Актуальная інфармацыя

abjavaКатэхетычныя курсы ў Гродне працягваюць набор навучэнцаў
Дадзеныя курсы для тых, хто жадае глыбей пазнаць каталіцкую веру і стаць правадніком на шляху да збаўлення іншых. Праграма ўключае вывучэнне каталіцкай дагматыкі, маральнай і духоўнай тэалогіі, Святога Пісання, катэхетыкі, кананічнага права, літургікі, каталіцкай псіхалогіі і педагогікі, каталіцкага сацыяльнага вучэння, этыкі сямейнага жыцця і інш.
   
    Навучанне доўжыцца 3,5 гады. Заняткі праходзяць два разы на месяц (субота і нядзеля) з кастрычніка па чэрвень. Пасля заканчэння курсаў выпускнікі змогуць аказваць дапамогу ў катэхізацыі ў парафіях.
   
    Больш падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення і навучання можна атрымаць па тэлефонах: (8-0152) 75-33-08, (8-029) 976-15-69.