Прыпадае 25-я гадавіна смерці с.п. ксяндза інфулата Міхала Арановіча

Актуальная інфармацыя

30 жніўня ў 18.00 на старых каталіцкіх могілках па вул. Антонава ў Гродне, дзе спачывае цела с.п. Ксяндза Інфулата, адбудзецца жалобнае набажэнства ў яго інтэнцыі.
    У 19.00 у пабернардынскім касцёле Адшукання Святога Крыжа будзе адпраўлена св. Імша пад кіраўніцтвам Яго Эксцэленцыі Ксяндза Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.
   
    Кс. інфул. Міхал Арановіч на працягу многіх гадоў выконваў паслугу пробашча ў парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне, з’яўляўся генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі. Запрашаем да супольнай малітвы ў знак памяці і ўдзячнасці за адданую працу ксяндза ў Хрыстовым Касцёле.