Праграма ўрачыстасцей Маці Божай Шкаплернай

Актуальная інфармацыя

Дыяцэзіяльны санктуарый ў Гудагаі, 16 – 17 ліпеня
У Год міласэрнасці ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі адчынены Святыя Дзверы. Кожны вернік у стане асвячаючай ласкі можа прайсці праз брамы святыні і атрымаць поўны адпуст.
18.00 – св. Імша і заканчэнне навэнны да Маці Божай Шкаплернай, прыміцыйная св. Імша а. Аляксандра Стокі OCD;
    20.00 – Крыжовы шлях на гудагайскай Кальварыі;
    23.15 – нешпары з разважаннямі аб Найсвяцейшай Панне Марыі;
    24.00 – працэсія са свечкамі, св. Імша, якую ўзначаліць кс. бп Аляксандр Яшэўскі SDB, начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
    08.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
    09.30 – св. Імша на польскай мове;
    11.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці;
    12.00 – урачыстая адпуставая св. Імша, якую ўзначаліць кс. бп Аляксандр Кашкевіч, Юбілей 25-годдзя біскупскай сакры ардынарыя і заснавання Гродзенскай дыяцэзіі.

   Начное чуванне ў гонар Маці Божай Шкаплернай пройдзе таксама ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вярэйках.
    Пробашч парафіі кс. Валерый Лісоўскі разам з вернікамі запрашаюць усіх жадаючых на супольную малітву.
    Чуванне адбудзецца 16 ліпеня ад 20.00 да 8.00.
    На наступны дзень падчас урачыстай св. Імшы ёсць магчымасць атрымаць адпуст.