VIII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі
Актуальная інфармацыя
“Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6, 36).
Парафіяда будзе праходзіць з 20 па 23 чэрвеня 2016 года ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка) і на стадыёне ЦСК “Нёман”.
Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе “Святыня – Тэатр – Стадыён”. Арганізатары забяспечваюць удзельнікам выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму. Элемент “Святыня” уключае біблійны конкурс, конкурс рэлігійнай песні „Sacro Song”. Элемент “Тэатр” – конкурс малюнка, конкурс “Музыка – маё жыццё”, конкурс ведаў па гісторыі і жыцці Касцёла, конкурс малых тэатральных форм. Элемент “Стадыён” – бег 60 м, бег 100 м, бег 800 м, бег 1000 м, бег 1500 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол, плаванне. †
Запрашаюцца дзеці і моладзь з усёй Беларусі.
Узрост удзельнікаў – 11–19 гадоў. Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі – 15 чалавек + 1 апякун (можа быць і меншая група).
Кошт удзелу 50 000 руб. (ёсць магчымасць вызвалення ад аплаты).
Харчаванне і пражыванне забяспечваюць арганізатары.
Праграма Парафіяды 2016 20 чэрвеня 11.00 – 14.00 – прыезд груп і рэгістрацыя (парафія Гродна-Паўднёвы); 14.30 – падрыхтоўка да св. Імшы (прыгатаванне літургіі спеваў, магчымасць скарыстання з сакраманту паяднання); 15.00 – cв. Імша (галоўны цэлебрант – кс. бп Аляксандр Кашкевіч), Чэрвеньскае набажэнства, урачыстае адкрыццё Парафіяды; 16.30 – абед-вячэра; 17.00 – засяленне ўдзельнікаў (парафіі Гродна-Паўднёвы і Гродна-Вішнявец); 17.00 – сустрэча апекуноў груп (прысутнасць абавязковая); 18.00 – конкурс малюнка; 18.00 – шашкі; 18.00 – 21.00 – тэатральны конкурс; 21.30 – вячэрнія малітвы; 22.00 – адпачынак. 21 чэрвеня 07.00 – 07.30 – сняданак; 07.45 – ранішнія малітвы; 08.00 – выезд аўтобусамі ў парафію Гродна-Дзевятоўка; 09.00 – св. Імша (галоўны цэлебрант – кс. бп Аляксандр Яшэўскі SDB); 10.30 – 11.15 – конкурс ведаў з жыцця і гісторыі Касцёла; 11.00 – конкурс “Музыка – маё жыццё”; 13.00 – 14.00 – абед; 14.00 – 14.45 – біблійны конкурс; 14.30 – конкурс “Sacro Song”; 15.00 – выезд на плаванне; 16.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту ў касцёле; 16.30 – Вяночак да Божай міласэрнасці; 17.45 – бласлаўленне на заканчэнне адарацыі; 16.00 – 17.00 – спаборніцтвы (плаванне); 17.15 – вяртанне на Дзевятоўку; 18.00 – 19.00 – вячэра; 19.00 – сюрпрыз, узнагароджванне пераможцаў некаторых конкурсаў; 21.15 – вячэрнія малітвы; 21.45 – выезд на начлег. 22 чэрвеня 07.00 – 07.30 – сняданак; 07.30 – выезд аўтобусамі ў парафію Гродна-Вішнявец; 07.45 – ранішнія малітвы; 08.00 – св. Імша (галоўны цэлебрант – кс. бп Юзаф Станеўскі); 09.00 – выезд на гарадскі цэнтральны стадыён; 09.40 – урачыстае распачацце спартыўных спаборніцтваў; 10.00 – 14.00 – спартыўныя спаборніцтвы на стадыёне; 14.00 – 15.00 – абед; 15.00 – 18.30 – спартыўныя спаборніцтвы на стадыёне; 18.30 – узнагароджванне пераможцаў некаторых конкурсаў першых двух дзён; 19.45 – вячэра; 20.45 – выезд у парафію Гродна-Катэдра; 21.00 – вячэрнія малітвы; 21.45 – выезд на начлег у парафіі Гродна-Паўднёвы і Гродна- Вішнявец. 23 чэрвеня 07.30 – 08.30 – сняданак; 08.45 – ранішнія малітвы; 09.00 – св. Імша (галоўны цэлебрант – кс. бп Аляксандр Кашкевіч); 10.30 – уручэнне ўзнагарод; 11.30 – супольны пачастунак і заканчэнне Парафіяды. |
|
Заяўку на парафіяду неабходна даслаць да 1 чэрвеня 2016 года на адрас:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
. Кожны ўдзельнік павінен мець пры сабе аформленую медыцынскую карту ўдзельніка Парафіяды з фотаздымкам, не старэйшым за адзін год.
Кантактныя тэлефоны: (8-033) 624-35-22, (8-029) 319-54-65 – кс. Артур Малафей.