Запрашаем моладзь Гродзенскай дыяцэзіі на працэсію ў Пальмовую нядзелю

Актуальная інфармацыя

У Пальмовую нядзелю, 20 сакавіка, у Гродне адбудзецца святочная працэсія і святая Імша, якую будзе цэлебраваць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Да ўдзелу ў працэсіі і святой Імшы запрашаецца ўся моладзь дыяцэзіі.
Працэсія пачнецца на Пабернардынскім узгорку ў 13.00. Удзельнікі пройдуць па Савецкай плошчы да катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя, дзе ў 14.00 біскуп Аляксандр Кашкевіч узначаліць святую Імшу.
Усім удзельнікам патрэбна ўзяць з сабой вербы. Як і ў мінулыя гады, будзе праходзіць своеасаблівы “конкурс вербаў”. Кожная гродзенская парафія, а таксама мола-дзевыя суполкі будуць прэзентаваць свае святочныя вербы.