Рэкалекцыі распазнання паклікання будуць прысвечаны тэме “Устану і пайду да майго Айца”. У праграме запланаваны канферэнцыі, святая Імша, адарацыя, ранішняя і вячэрняя малітвы, магчымасць прыступіць да сакраманту пакаяння, размовы са святарамі і семінарыстамі. Будзе магчымасць сустрэцца са сваімі знаёмымі ці знайсці новых сяброў.
Рэкалекцыі дапамогуць маладым людзям задумацца над сваім жыццём, а асабліва над тым, ці з’яўляецца іх пакліканнем шлях святарства.
Арганізатары просяць паведаміць аб сваім удзеле па тэлефоне (8 0152) 77-02-34 ці на электронны адрас
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
.