Рэкалекцыі для душпастарства студэнтаў і працоўнай моладзі “OPEN” пройдуць у Гродне

Informacja aktualna

Рэкалекцыі на тэму “Эўхарыстыя – школа міласэрнасці” адбудуцца 25–27 лютага. Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашае душпастар моладзі кс. Антоній Грэмза.
    Месцам правядзення духоўных практыкаванняў стане гродзенскі рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі.
Праграма рэкалекцый:
   
    25 лютага
    • 19.15 – святая Імша з канферэнцыяй
    • 20.15 – працяг канферэнцыі (сустрэча ў зале). Сведчанне рэкалекцыяніста. Пытанні і адказы.
   
    26 лютага
    • 19.15 – святая Імша з канферэнцыяй
    • 20.00 – разважанне Крыжовага шляху
    • 20.45 – выстаўленне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (магчымасць прыступіць да сакраманту пакаяння). Бласлаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам
   
    27 лютага
    • 19.15 – святая Імша з канферэнцыяй (пасля – час на сведчанне або канцэрт праслаўлення і заканчэнне)
   
    Сёлета рэкалекцыі для моладзі правядзе кс. Павел Рудзьман, душпастар моладзі Пінскай дыяцэзіі.