У Гродзенскай семінарыі адбудуцца рэкалекцыі распазнання паклікання

Актуальная інфармацыя

Семінарыйная супольнасць сардэчна запрашае ўсіх юнакоў ад 14-гадовага ўзросту прыняць удзел у рэкалекцыях распазнання паклікання, якія будуць праходзіць з 3 па 5 студзеня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне (вул. Парыжскай Камуны, 1). Пачатак духоўных разважанняў 3 студзеня а 17-й гадзіне.
У праграме рэкалекцый запланаваны канферэнцыі, св. Імша, адарацыя, ранішняя і вячэрняя малітвы, магчымасць прыступіць да сакраманту пакаяння, размовы са святарамі і семінарыстамі. Будзе магчымасць сустрэцца са знаёмымі, сябрамі, аднагодкамі ці пазнаёміцца з новымі людзьмі і знайсці новых сяброў.
    Рэкалекцыі павінны дапамагчы маладым людзям задумацца над сваім жыццём, а асабліва над тым, ці з’яўляецца іх пакліканнем шлях святарства.
   
    Просьба паведаміць аб сваім удзеле да 20 снежня бягучага года па тэлефоне 8-0152-77-02-34, ці на адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .