Араторый у Дзятлаве запрашае на свой першы Дзень нараджэння

Актуальная інфармацыя

Прыняць удзел у святкаванні, якое адбудзецца 24 кастрычніка, араторый імя бласлаўлёных мучанікаў з Познані ў Дзятлаве запрашае ўсю салезіянскую сям’ю ў Беларусі і ўсіх прыхільнікаў харызмы св. Яна Боско.
Праграма святкавання:
    10.30 – прыезд удзельнікаў (будынак араторыя: Дзятлава, вул. Леніна, 13);
    10.45 – урачыстая працэсія ад араторыя ў касцёл;
    11.00 – урачыстая святая Імша (узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB);
    13.00 – святочная праграма ў араторыі. На завяршэнне біскуп Аляксандр Яшэўскі звернецца са словам да ўдзельнікаў урачыстасці і ўдзеліць пастырскае бласлаўленне;
    15.15 – салодкі стол для ўсіх.