“Карытас-Гродна” чакае валанцёраў

Актуальная інфармацыя

Хлопцы і дзяўчаты запрашаюцца ў валанцёрскі рух “Карытас-Гродна”. Для далейшага ажыццяўлення дабрачынных праектаў рух востра патрабуе дапамогі і падтрымкі валанцёраў.
Існуюць тры спосабы дапамогі:
    - штотыднёвы ўдзел у праектах дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”;
    - удзел у дабрачынных акцыях і выставах;
    - дапамога таварыству дома (стварэнне вырабаў ручной працы, рассылка інфармацыі і г.д.).
   
    Больш інфармацыі аб праектах можна атрымаць у абмеркаваннях супольнасці таварыства “УКантакце” або звярнуўшыся да каардынатара па адрасе:
    Гродна, вул. Дзяржынскага, 91 (“Карытас”), папярэдне ўзгадніўшы час па тэлефоне (+375 29) 881-82-34.