Бацькі сем’яў запрашаюцца ў пілігрымку з Гродна ў санктуарый у Капцёўцы

Актуальная інфармацыя

Па традыцыі першая нядзеля чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца як Дзень бацькі. У гэты дзень усіх вернікаў заахвочваюць да малітвы ў інтэнцыі бацькаў сем’яў.
Адна з форм выражэння малітоўнай памяці пра бацькаў – пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Маці Божай Яснагорскай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы, якая ў гэтым годзе адбудзецца 7 чэрвеня. Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца асабліва бацькі сем’яў, іх жонкі і дзеці.

   
   Праграма Дыяцэзіяльнага дня бацькі:
    07.00 – святая Імша на распачацце пілігрымкі ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі);
    08.00 – выхад пілігрымаў;
    12.00 – вітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя на Узгорку надзеі ў Капцёўцы;
    12.00–13.00 – адпачынак і гарбата;
    13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці;
    13.15 – канферэнцыя;
    14.00 – Крыжовы шлях;
    15.00 – святая Імша;
    16.30 – ад’езд аўтобусамі ў Гродна.
   
    У пілігрымку і на ўрачыстасці ўсіх сардэчна запрашае кусташ санктуарыя ў Капцёўцы кс. Міхал Ластоўскі.