„Карытас” запрашае на адпачынак

Актуальная інфармацыя

Як кожны год, “Карытас” арганізуе адпачынак для дзяцей з бедных, няпоўных і занядбаных сямей, якія не могуць дазволіць сабе выезд куды-небудзь па-за месца жыхарства. Гэта будуць г.зв. “Канікулы з Богам”, якія адбудуцца ў цэнтры адпачынку ў Нецечы (Лідскі раён). Адпачынак арганізуецца для дзяцей ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў.
Змены:
    08.06.2015 – 21.06.2015
    24.06.2015 – 07.07.2015
    10.07.2015 – 23.07.2015
    27.07.2015 – 09.08.2015
    12.08.2015 – 25.08.2015

   Запісацца можна ў пробашчаў парафій.
    Спісы дзяцей дасылаць на адрас “Карытас”:
    вул. К. Маркса, 4, 230025, Гродна, тэл.. 75-34-12, факс 75-34-12, e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .
   
    Просім захоўваць узроставыя рамкі.
    Пачатак змены ў 12.00, заканчэнне – у 14.00.