УВАГА! КОНКУРС!

Актуальная інфармацыя

Арганізатары V Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці ў межах падрыхтоўкі да дзіцячага свята аб’яўляюць першы конкурс.
    Сёлета паўсюдны Касцёл перажывае Год кансэкраванага жыцця. Большая ўвага звяртаецца на кансэкраваных асоб – манаскіх сясцёр і айцоў. У многіх парафіях узносяцца малітвы ў інтэнцыі новых пакліканняў да паслугі ў Касцёле.
    Дарагія Дзеці! Мы прагнем далучыць Вас да гэтай супольнай справы. Прапануем уважліва прыглядзецца да сясцёр, якія вядуць катэхезу ў Вашых парафіях, і да айцоў пры алтары (не дыяцэзіяльных ксяндзоў, а менавіта тых, хто належыць да манаскай сям’і!) і паспрабаваць намаляваць іх партрэт.

    Умовы ўдзелу ў конкурсе:
    • узрост да 14 гадоў;
    • малюнак павінен быць фармату A4 (не меншы, не большы);
    • на малюнку павінны быць адлюстраваны манаская сястра ці айцец;
    • трэба падаць поўную назву ордэна ці супольнасці намаляванай асобы, а таксама яе імя і прозвішча;
    • малюнак павінен быць дасланы да 31 сакавіка гэтага года на адрас:
    вул. К. Маркса, 4, Гродна 230025. Абавязкова з подпісам на канверце “Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці”.
    Найлепшыя працы будуць узнагароджаны. Невялікія падарункі будуць высланы поштай.
    Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці традыцыйна запланаваны на 1 чэрвеня бягучага года і пройдзе ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ.
    Падрабязную інфармацыю на тэму конкурса і Дня дзіцяці можна атрымаць, напісаўшы на электронны адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript або патэлефанаваўшы на нумар (+37529) 78-40-572. Можна таксама падаць свае прапановы, звязаныя з V Дыяцэзіяльным днём дзіцяці.
    Чакаем Вашых прац!
    З найлепшымі пажаданнямі кс. Юрый Марціновіч, арганізатар.