“Школа нараджэння” для сужэнцаў, гінеколагаў, акушэраў і іншых зацікаўленых
Актуальная інфармацыя
Навагрудак 02.08.2014 – 07.08.2014 г.
Арганізатар – Рада па справах сям’і пры ККББ.
Асноўная мэта пяцідзённых курсаў – падрыхтоўка будучых бацькоў да свядомага перажывання цяжарнасці і родаў. Прапануецца цыкл сустрэч, падчас якіх бацькі вучацца ўсталёўваць сувязі з дзіцём ад яго зачацця да нараджэння.
Таксама курс рыхтуе будучых “інструктараў”, якія будуць дапамагаць маладым бацькам у падрыхтоўцы да родаў.
Школа мае хрысціянскі характар, бо засноўваецца на малітве і на асабістай размове з Богам. Хрысціянскае вымярэнне школы праяўляецца і ў тым, што прафесійныя, медыцынскія, практычныя веды цесна звязаны з малітвай.
Галоўны пункт дня – Эўхарыстыя. †
Школа ўключае ў сябе наступныя пункты:
- выкананне спецыяльнай гімнастыкі,
- музыкатэрапія,
- практыка масажа,
- адпачынак, рэлакс,
- падрыхтоўка да нараджэння,
- догляд нованароджанага,
- прагляд фільмаў і інш.
Заняткі праходзяць у цікавай і разнастайнай форме.
Вядома, пяць дзён вельмі мала для такіх курсаў, але гэта цудоўны пачатак для далейшай працы ў гэтай галіне.
Мы спадзяёмся, што ў будучыні мы падрыхтуем адпаведных асоб, якія будуць мець дастатковую кваліфікацыю, каб далей і самім праводзіць такі курс для ўсіх ахвотных.
Мы чакаем Вас!
Запiс па тэлефонах:
а. Пётр Фраштэнга (г. Мiнск) (+37529)130-18-54;
с. Барбара Сайнок (+37529)58-11-679;
Iрына Мялешка (г. Гродна) (+37529)588-42-73.