Запрашаем на ўрачыстасці 350-годдзя абраза Маці Божай Кангрэгацкай у Гродне

Актуальная інфармацыя

Кожны год культ Маці Божай Кангрэгацкай пашыраецца і павялічваецца сярод вернікаў асаблівым чынам. У сувязі са шматлікімі цудамі, якія адбываліся праз Яе заступніцтва, усё больш людзей пачалі звяртацца да Яе як да сваёй заступніцы, паколькі Маці ўсіх выслухае, суцешыць у цярпенні і супакоіць боль. У гэтым годзе па-асабліваму будзе святкавацца юбілей 350-годдзя прысутнасці цудатворнага абраза Маці Божай Кангрэгацкай у гродзенскай катэдры.
    Духоўная падрыхтоўка да ўрачыстасцей распачнецца 2 жніўня і працягнецца ўсю ноч. У гэты час кожны вернік зможа знайсці ратунак пад апекай Найсвяцейшай Панны Марыі ў гэтым цудоўным абразе. На наступны дзень адбудзецца ўрачыстая працэсія з копіяй абраза МБ Кангрэгацкай, а таксама адпуставая св. Імша.
   
   Праграма ўрачыстасцей:
   
    2 жніўня
    19.00 – св. Імша пры алтары Маці Божай Кангрэгацкай;
    20.00 – аднаўленне адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. Ружанец з разважаннем Радасных таямніц (пар. Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы);
    21.00 – зварот. Час на выказванне асабістых просьбаў і інтэнцый (пар. МБ Міласэрнасці, Гродна-Аўгустовак);
    22.00 – Ружанец з разважаннем Балесных таямніц (пар. Адшукання Святога Крыжа, Гродна-пабернардынскі);
    23.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (малітоўная група МБ Кангрэгацкай);

    3 жніўня
    00.00 – св. Імша;
    1.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (Акадэмічнае душпастарства);
    2.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля, Гродна-Дзевятоўка);
    3.00 – Гадзіна міласэрнасці (пар. Божай Міласэрнасці, Гродна-Вішнявец);
    4.00 – Ружанец з разважаннем Хвалебных таямніц (пар. св. Францішка Ксаверыя, Гродна-катэдра);
    5.00 – Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі;
    6.00 – Ружанец з разважаннем Таямніц святла (пар. МБ Анёльскай, Гродна-францішканскі);
    6.45 – заканчэнне адарацыі.
    Парадак св. Імшаў як у нядзелю.
    11.00 – збіраемся каля пабрыгідскага касцёла, распачацце працэсіі з копіяй абраза МБ Кангрэгацкай. Рэканструкцыя працэсіі адбудзецца на ўспамін урачыстага ўнясення цудоўнага абраза МБ Кангрэгацкай 3 жніўня 1664 г.
    12.00 – адпуставая св. Імша ў катэдры.
   
    Сардэчна запрашаем!