Пілігрымкі

Актуальная інфармацыя

Экуменічная пілігрымка Беласток – Гродна – Вільня
   З 16 па 25 жніўня ладзіцца XXI Экуменічная пешая пілігрымка да Вастрабрамскай Маці Божай Міласэрнасці пад дэвізам “З верай праз жыццё”.
   16 жніўня пілігрымы вырушаць з Беластока пасля св. Імшы, якая адбудзецца ў 5.30 раніцы ў беластоцкай архікатэдры.
    18 жніўня пілігрымка прыйдзе ў Гродна, дзе ў пабернардынскім касцёле Адшукання св. Крыжа пілігрымы прымуць удзел у св. Імшы, пасля якой разыдуцца на адпачынак па гасцінных гродзенскіх сем’ях.
   19 жніўня пасля св. Імшы, якая будзе цэлебравацца ў 7.30 раніцы ў пабернардынскім касцёле, пілігрымка вырушыць да сваёй мэты разам з мясцовымі гродзенскімі пілігрымамі.
   Планаваны прыход у Вільню – 24 жніўня (св. Імша а 16-й гадзіне).
    Урачыстае завяршэнне пілігрымкі адбудзецца 25 жніўня малітвай св. Імшы у Вастрабрамскім санктуарыі.
    Ад пілігрымаў патрабуецца мець у пашпарце дзейсную візу Шэнген.
    Дадатковыя пытанні, звязаныя з удзелам у пілігрымцы, неабходна кіраваць да кс. Алега Канановіча, дыяцэзіяльнага мадэратара пілігрымкі Беласток – Гродна – Вільня па тэл.: +375 29 88 94 366.