Малочныя цукеркі

Хвіліна творчасці

Калі вам падабаецца малако, то гэты незвычайны рэцэпт для вас!
Неабходна:
    1/2 шклянкі вады, 125 г сметанковага масла, 250 г цукру, 300 г сухога малака.
   
    Як прыгатаваць?
    1. Ваду, масла і цукар давесці да кіпення і варыць на павольным агні каля 20 хвілін.
    2. Сухое малако прасеяць праз сіта.
    3. Масляную масу зняць з агню, дадаць сухое малако і старанна перамяшаць.
    4. Гарачую масу змясціць у кандытарскі мяшок і выціснуць на паперу для выпякання. Можна таксама выкарыстоўваць маленькія сіліконавыя формы.
    5. Малочныя цукеркі пакінуць для застывання на ноч. Захоўваць цукеркі можна некалькі дзён.
    Смачна есці!