Рэцэпт яечні “Святлафор”

Хвіліна творчасці

Неабходна: перац балгарскі трох колераў (зялёны, жоўты, чырвоны), 3 яйкі, патэльня, алей.
    Як прыгатаваць?
   1. Перац вымыць, нарэзаць кольцамі шырынёй 2 см.
    2. Разагрэць патэльню, наліць алей.
    3. Пакласці на разагрэтую патэльню кольцы перцу зялёнага, жоўтага і чырвонага колеру.
    4. Абжарваць на павольным агні 3-5 хвілін.
    5. У цэнтр кожнага кальца ўбіць 1 яйка.
    6. Праз хвіліну страва гатова.
   Смачна есці!