Вожык са шкарпэткі
Хвіліна творчасці
Пастаўце на сваім падаконніку смешных травяных вожыкаў, якія створаць атмасферу вясны ў кватэры.
Вам спатрэбяцца: непатрэбная шкарпэтка, грунт, насенне, некалькі гузікаў, тоўстая нітка ці гумка, нажніцы, кравецкія шпількі.
Як зрабіць?
1. Насыпце ў шкарпэтку невялікую колькасць чыстага грунту, каб атрымалася аб’ёмная мыска вожыка, без “калючак”-травінак. Астатні грунт змяшайце з насеннем і запоўніце ім другую частку шкарпэткі. †
2. Завяжыце шкарпэтку тоўстай ніткай ці гумкай. Зрэжце лішняе нажніцамі.
3. Пастаўце “вожыка” на талерку, схаваўшы завязаную частку ўніз.
4. Сфармуйце рукамі тулава, злёгку выцягнуўшы мыску.
5. Наліце ў талерку вады.
6. З дапамогай кравецкіх шпілек замацуйце на мысцы вочы і нос з гузікаў.
7. Пастаўце “вожыка” ў цёплае светлае месца прарастаць. Не забывайце паліваць.
8. Калі насенне прарасце, паварочвайце “вожыка” рознымі бакамі да святла, каб трава расла раўнамерна.
9. Вожык са шкарпэткі гатовы.