Падстаўка пад гарачае

Хвіліна творчасці

Навошта выкідаць скрынкі ад тэхнікі, калі можна зрабіць з іх такія прыгожыя і функцыянальныя прадметы, як, напрыклад, падстаўка для кубка з гарачай гарбатай.

Што спатрэбіцца?
- кардон
- нажніцы ці канцылярскі нож
- клей ПВА
- дэкаратыўная стужка


Як зрабіць?
1. Выражце з кардону некалькі палосак адной шырыні (калі на кардоне ёсць хвалі, то рэжце папярок іх, а не ўздоўж) і рознай даўжыні: адну палоску сярэдняй даўжыні, некалькі кароткіх і адну доўгую.
2. Спачатку зрабіце цэнтральны элемент вырабу. Для гэтага шчыльна скруціце ў рулон палоску сярэдняй даўжыні, затым склейце рулон, сцісніце яго пальцамі і хвілінку патрымайце, каб выраб не расклеіўся.
3. Паўтарыце гэта ж з кароткімі палоскамі. Скруціце столькі рулонаў з кардону, каб хапіла на ўсю акружнасць цэнтральнага элемента вырабу.
4. Прыклейце гэтыя элементы да цэнтральнага рулона.
5. Замацуйце сабраныя элементы доўгай палоскай, каб яны не расклеіліся.
6. Упрыгожце выраб дэкаратыўный стужкай.