Мядзведзяня з шышак

Хвіліна творчасці

Гэты выраб з шышак можна змайстраваць літаральна за некалькі мінут.

    Неабходныя матэрыялы:
    1 вялікая яловая шышка, якая будзе выконваць ролю тулава, 2 маленькія хваёвыя шышкі, 2 хваёвыя шышкі большага памеру, адна вялікая раскрытая хваёвая шышка і некалькі жалудоў, пластылін, некалькі гарошын чорнага перцу.

    Паслядоўнасць выканання:
    1. Усталюем яловую шышку ўніз верхавінай.
   2. Да яе пасярэдзіне прымацуем 2 маленькія хваёвыя шышкі - гэта будуць верхнія лапы.
   3. Бліжэй да верхавіны прымацуем 2 хваёвыя шышкі большага памеру - гэта будуць ніжнія лапы.
   4. Галаву зробім з вялікай хваёвай шышкі, якую ўстановім верхавінай наперад.
   5. На яе прыклеім капялюшык ад жолуда.
   6. З чорнага пластыліну зробім носік.
   7. Вочкі можна зрабіць з гарошын чорнага перцу ці пластыліну.
   8. Не забудзьцеся пра вушкі - іх можна змайстраваць таксама з капялюшыкаў жалудоў.