Неабходныя прылады і матэрыялы: лінейка, аловак, нажніцы ці нож для паперы, клей ПВА, драўляныя шпажкі (ці тонкія спіцы), каб накручваць паперу. Для выканання сняжынак спатрэбіцца белая офісная папера, нарэзаная на палоскі таўшчынёй 5 мм.
Спосаб выканання: Спачатку зрабіце нарыхтоўку. Для гэтага вазьміце палоску. Пазногцем злёгку адцягніце і закругліце яе канец. Пакладзіце на яго шпажку. Накручвайце паласу на шпажку. Рабіце першыя віткі больш шчыльнымі. Калі папера “схопіцца” з палачкай, можна будзе круціць толькі палачку да самага канца паласы. Каб зняць з яе закручаную палоску паперы, злёгку пакруціце палачку. Зараз адпусціце нарыхтоўку, атрымаецца закручаная спіраль. Яе дыяметр павінен быць каля 12 мм. Калі ж нарыхтоўка была скручана вельмі шчыльна, то злёгку націсніце на яе пальцамі, каб яна разгарнулася. Канец нарыхтоўкі прыклейце. Менавіта з такіх нарыхтовак можна зрабіць асноўныя формы, з якіх і будзе складацца сняжынка.
†
2. Выбірайце і складвайце любыя формы - ўсё залежыць ад вашай фантазіі і жадання! Вось прыклады нарыхтовак некаторых форм: