Вырабы з восеньскага лісця

Адпачынак - Хвіліна творчасці

Восень - адзін з самых маляўнічых сезонаў года. У гэты час ёсць вялікая колькасць магчымасцяў увасобіць свае здольнасці ў вырабы з прыроднага матэрыяла, напрыклад, з прыгожай восеньскай лістоты, якая апала.

Сава

   Вазьміце кардон, намалюйце контур сілуэту савы і акуратна яго выражце. Падрыхтуйце дэталі для вачэй (2 шт. жоўтага колера і чорнага), для лапак (2 шт. чырвонага колера) і адзін чырвоны трохвугольнік для дзюбы.
  1. На контур, пачынаючы знізу, наклейце сухія лісточкі, чаргуючы каляро вую гаму жоўта-бронзавага адцення.
  2. Па завяршэнні “апярэння” савы, наклейце лапкі па-над лісцем.
  3. Наклейце спачатку жоўтыя кружочкі для вачэй, а зверху чорныя – і вочкі гатовыя.
  4. Выберце лісцікі прадаўгаватай формы (2 шт.) і наклейце іх зверху – гэта будуць вушкі савы!
  5. Трохкутнік - гэта дзюба. Наклеіць яе трэба пасярэдзіне, паміж вачамі.
Рамачка

   Вазьміце кардон, падрыхтуйце 2 квадраты. Адзін з іх будзе меншы. Менавіта ў ім пасярэдзіне акуратна прарэжце акенца. Вазьміце фатаграфію, якая вам найбольш падабаецца, размясціце яе паміж падрыхтаванымі квадратамі і склейце іх. Зверху абляпіце лісцем. Рамачка гатова!



 
Восеньскі фотаальбом

   На вокладку фотаальбома наклейце рознакаляровае лісце. Пераплёт аклейце бяростою. Пасля гэтага пакрыйце паверхню лакам.

Жадаем творчых поспехаў!