Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Дыяцэзіяне!
Пастырскае Слова
У таямніцы Уцелаўлення Пан Бог паказвае нам сваю чулую любоў, прыніжаючы сябе да мізэрнасці чалавека, каб быць Эмануэлем – Богам з намі. Няхай бязмернасць гэтай Божай любові напоўніць сэрцы ўдзячным здзіўленнем, бязмежнай радасцю і дзіцячым даверам. Няхай народзіць у нас гарачае жаданне дзяліцца любоўю з кожным, каго спаткаем на сваім жыццёвым шляху.
Жадаю ўсім Вам поўных радасці, душэўнага супакою, надзеі і аптымізму свят Божага Нараджэння, а таксама шчодрасці ўсялякіх ласкаў у новым 2021 годзе Панскім!
З пастырскім бласлаўленнем