Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Пастырскае Слова

Юзаф Станеўскі Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі


Дарагія Браты і Сёстры!
У адгартацыі “Evangelii gaudium” папа Францішак піша, што ёсць хрысціяне, якія жывуць Вялікім постам без Вялікадня.
   
    Аднак, Папа прызнае, што радасць не перажываецца такім самым чынам на ўсіх жыццёвых этапах і ў розных абставінах, часам вельмі складаных. Яна прыстасоўваецца і змяняецца, але заўсёды застаецца хаця б у выглядзе праменьчыка святла, які нараджаецца з асабістай упэўненасці, што нас бязмежна любяць нягледзячы ні на што.
    Радасць Евангелля напаўняе сэрца і ўсё жыццё тых, хто сустракаецца з Езусам.
    Тыя, хто дазваляе сябе збавіць, вызваляюцца ад граху, смутку, унутранай пусткі і ізаляцыі.
    З Езусам Хрыстом радасць заўсёды нараджаецца і адраджаецца.

   Браты і Сёстры!
    Не зачыняйцеся ў сабе, не дайце сябе атруціць дробным хатнім спрэчкам, не будзьце вязнямі сваіх праблем. Яны вырашацца, калі Вы выйдзеце і дапаможаце іншым у вырашэнні іх праблем і абвяшчэнні Добрай Навіны. Вы знойдзеце жыццё, даючы жыццё, надзею – даючы надзею, а любоў – кахаючы.
   
    Радасных і спакойных свят Уваскрасення Пана!