Па волі Святога Айца Францішка ад першай нядзелі Адвэнту 2014 года да 2 лютага 2016 года ва ўсім Паўсюдным Касцёле будзе перажывацца Год кансэкраванага жыцця.
Сённяшні свет патрабуе сапраўдных сведкаў, якія ўкажуць іншым сапраўдныя хрысціянскія каштоўнасці і шлях да Бога. Святы Айцец, абвяшчаючы Год кансэкраванага жыцця, хоча заклікаць кансэкраваных асоб, каб сваім жыццём і радасцю спаткання з Уваскрослым яны абудзілі свет і былі сведкамі іншага спосабу чынаў, дзейнасці і жыцця.
На працягу бліжэйшага года нас чакае шмат падзей, каб мы лепш усвядомілі ролю кансэкраваных асоб у Касцёле. Будзем жа імкнуцца лепей пазнаць багацце іх харызмаў і разнастайнасць спраў, якія яны здзяйсняюць. †