Паведамленне і распа­рад­жэнне аб малітоўнай сустрэчы з нагоды ўшанавання святога Ружанца ў Гродзенскай дыяцэзіі

Пастырскае Слова

Паважаныя Дыяцэзіяне! Дарагія Вернікі! Браты і Сёстры ў Хрысце Пану!
   
    З нагоды Года малітвы ў каталіцкім Касцёле ў Беларусі, а таксама ў сувязі з ружанцовым месяцам пастанаўляю, каб 18–19 кастрычніка ў Гродне і Лідзе былі праведзены ўрачыстыя малітоўныя сустрэчы з нагоды ўшанавання святога Ружанца.
    Горача запрашаю да ўдзелу ўсіх вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі, а асаблівым чынам членаў цЖывога Ружанца і прадстаўнікоў парафіяльных Ружанцовых колаў разам з пастырамі і адказнымі: 18 кастрычніка ў касцёл Святой Сям’і ў Лідзе на гадзіну 10.30 і 19 кастрычніка ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне на гадзіну 12.00.
    На плённае перажыванне месяца сумеснай малітвы на ружанцы і малітоўных сустрэч у нашай дыяцэзіі ад усяго сэрца бласлаўляю.