Пастырскае слова на Свята Уваскрасення Пана

Пастырскае Слова

Біскуп Гродзенскі Аляксандр КашкевічУмілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Дыяцэзіяне!
Як кожны год, Велі­кодныя святы напаў­няюць радасцю нашыя сэрцы. Мы ўвесь час нанова пера­жываем най­важ­нейшую праўду хрыс­­ціян­скай ве­ры: Хрыстос Уваскрос! У Яго муках, пакутах і смерці на крыжы Бог аб’явіў нам таямніцу сваёй бясконцай любові да кожнага чалавека. Моц гэтай любові мы бачым ва Уваскрасенні, калі Адзінародны Божы Сын перамагае смерць і адорвае нас паўнатой новага жыцця.
Ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана я жадаю ўсім Вам, дарагія Дыяцэзіяне, глыбокай веры. Няхай яе святло дапамагае Вам адкрываць сэнс усяго, што сустракаецца на Вашым шляху, а таксама распазнаваць прысутнасць Уваскрослага Хрыста ў слове Добрай Навіны, у сакраментальнай ласцы і ў асобе іншага чалавека. Няхай Езус Хрыстус адорвае Вас сваімі шчодрымі дарамі і робіць здольнымі даваць сведчанне сваім штодзённым жыццём, дзелячыся з бліжнімі радасцю Евангелля. Няхай Найсвяцейшая Маці выпрошвае для Вас ласку вернага і адважнага імкнення за Уваскрослым Хрыстом па дарозе веры, надзеі і любові.
   Жадаю ўсім бласлаў­лёных, поўных радасці і спакою, апрамененых надзеяй свят Уваскрасення Пана!