Запрашэнне на Дыяцэзіяльныя дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

Пастырскае Слова

Дарагая Моладзь!
10 – 12 мая бягучага года ў чарговы раз адбудуцца Дыяцэзіяльныя дні моладзі. Запрашаю кожнага з Вас: вучняў школ, студэнтаў сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў на супольнае свята моладзі нашай дыяцэзіі.
    Сёлетнія Дні моладзі будуць праходзіць у парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску. Дэвізам сустрэчы будуць словы Пана Езуса з Евангелля паводле св. Мацвея: “Ідзіце і навучайце ўсе народы!” (Мц 28, 19). Прыбудзьце ў вялікай колькасці на гэтую сустрэчу, каб супольна цешыцца тым, што Вы людзі, якія вераць у Хрыста. Прашу Вас праз удзел у гэтай сустрэчы даць сведчанне таго, што Пан Езус выбраў і паслаў Вас, каб Вы былі Яго вучнямі.
    Інфармацыю наконт удзелу можна будзе атрымаць у сваіх ксяндзоў пробашчаў і душпастараў моладзі.
   
    На плённую падрыхтоўку і ўдзел у сустрэчы ўсім ад усяго сэрца бласлаўляю.