З верай і з Папам

Пастырскае Слова

Сустрэча з Папам. 2009 годФрагмент паслання Святога Айца на Вялікі пост
Вера – гэта пазнанне праўды і прыход да яе (пар. 1 Цім 2, 4); любоў – гэта “прытрымліванне” праўды (пар. Эф 4, 15). Праз веру мы наладжваем прыязнасць з Панам; праз любоў мы жывём гэтай прыязнасцю і клапоцімся пра яе (пар. Ян 15, 14). Вера схіляе нас да прыняцця запаведзі Пана і Настаўніка; любоў дае нам бласлаўленне, каб прыводзіць яе ў дзеянне (пар. Ян 13, 13-17). У веры мы народжаныя як Божыя дзеці (пар. Ян 1, 12); любоў прыводзіць да таго, што мы пэўным чынам трываем у гэтым Божым сыноўстве, прыносячы плён Святога Духа (пар. Гал 5, 22). Вера дапамагае нам распазнаць дары, якія добры і велікадушны Бог нам даручае; любоў робіць іх плённымі (пар. Мц 25, 14-30).
Дарагія браты і сёстры, у гэты перыяд Вялікага посту (...) жадаю ўсім вам перажыць гэты цэнны час, ажыўляючы веру ў Езуса Хрыста, каб увайсці ў кола Яго любові да Айца і да кожнага брата і сястры, якіх мы сустракаем у нашым жыцці. Я малюся ў гэтай інтэнцыі да Бога, просячы Яго бласлаўлення для кожнага з вас і для кожнай супольнасці!