На сакраманце пакаяння часта засяроджвалася ўвага пастыраў Касцёла [...]. Касцёл [...] няспынна заахвочвае ўсё чалавецтва да навяртання і веры ў Евангелле. [...]
Езус у сваім жыцці абвяшчае і здзяйсняе міласэрнасць Айца. Ён прыйшоў не для таго, каб асуджаць, але для таго, каб прабачаць і збаўляць, [...] каб адорваць вечным жыццём; таму ў сакраманце пакаяння, дзякуючы “лякарству споведзі”, досвед граху не перараджаецца ў роспач, а сустракаецца з Любоўю, якая прабачае і змяняе. Аб “сакрамантах аздараўлення” св. Аўгустын гаворыць: Бог “вылечвае ўсе твае хваробы. Будзе вылечана кожная твая хвароба, не бойся.[...]
Дазволь толькі даць сябе аздаравіць, не адштурхоўвай Яго рукі”. [...]
Гаворачы аб двух гэтых сакрамантах, мне б хацелася таксама падкрэсліць значэнне Эўхарыстыі. Калі яна прымаецца падчас хваробы, яна адмысловым чынам садзейнічае гэтай змене, уключаючы асобу, якая спажывае Цела і Кроў Езуса [...].
Уся касцёльная супольнасць павінна старацца забяспечыць магчымасць часта прыступаць да сакраментальнай камуніі асобам, якія па прычыне здароўя [...] не могуць наведваць месцы культу. [...]
У гэтым плане важна, каб святары, якія выконваюць сваю далікатную паслугу ў бальніцах, клініках і дамах хворых, адчувалі сябе сапраўдныміі “слугамі хворых” [...].
Тэма гэтага паслання на XX Сусветны дзень хворага: “Устань, ідзі: вера твая выратавала цябе” – звяртаецца таксама да блізкага ўжо Года веры, які пачнецца 11 кастрычніка 2012 г. [...]
Я хачу заахвоціць хворых і пакутуючых, каб заўсёды знаходзілі бяспечны якар у веры, акая жыве слуханнем Божага слова, асабістай малітвай і сакрамантамі, а пастыраў прашу заўсёды быць гатовымі ўдзяляць іх хворым [...].