Шчучын запрашае моладзь

Пастырскае Слова

Дарагая моладзь нашай дыяцэзіі!
  Кс. Біскуп Аляксандр Кашкевіч Ад усяго сэрца я запрашаю Вас на сёлетнія Дыяцэзіяльныя дні моладзі (з 7–9 мая) у Шчучын.
    Іх дэвізам былі выбраны для ўсяго Касцёла словы багатага юнака з Евангелля паводле св. Марка: “Настаўнік добры, што маю рабіць, каб здабыць жыццё вечнае?” (Мк 10, 17). Сутнасць пытання, якое задаў Езусу евангелічны юнак, няхай суправаджае Вас на працягу ўсяго дыяцэзіяльнага свята маладых ў Шчучыне. Дазвольце Хрысту, каб Ён праводзіў і быў для Вас найлепшым Настаўнікам на жыццёвых шляхах пошуку і росту. Паверце ў тое, што Ён зможа і сёння ў сваім Касцёле даць адказы на вашыя складаныя пытанні.
Дарагая моладзь! Дадатковую інфармацыю пра ўмовы ўдзелу ў Дыяцэзіяльных днях моладзі можна атрымаць у сваіх душпастыраў. Прыбудзьце ж у шматлікіх групах на нашае Дыяцэзіяльнае свята моладзі, а на падрыхтоўку да сустрэчы ў Шчучыне я благаслаўляю ўсіх ад усяго сэрца.