У гэтыя цяжкія хвіліны даверым справы міру ў свеце і саміх сябе Божаму Провіду і абароне Маці Божай Міласэрнасці. Няхай нашы маліты будуць крыкам, каб прадухіліць пакуты і смерць тысяч нявінных людзей, асабліва самых слабых, безабаронных, якія не знаходзяць у сабе сіл і магчымасці выратавацца ад пажару вайны.
“Давайце маліцца аб міры малітвай «Ойча наш»: гэта малітва дзяцей, якія звяртаюцца да аднаго Айца, гэта малітва, якая робіць нас братамі, гэта малітва братоў, якія просяць прымірэння і згоды” (Папа Францішак, агульная аўдыенцыя 26 студзеня 2022).