Пакаянныя практыкі - шлях да зменаў

Слова рэдактара

У чарговы раз мы атрымалі ў рукі дар Вялікага посту. Гэтыя 40 дзён прызначаны для добраўпарадкавання, каб праз параўнанне ўласнага жыцця з Божым словам мы заняліся напружанай працай над сабой.
   Стаць на шлях змены ўласнага жыцця могуць дапамагчы пакаянныя практыкі, якія добра нам вядомы: малітва, пост і міласціна. Маліт- ва – гэта магчымасць пастаянна быць у Божай прысутнасці. Міласціна – бескарыслівы дар, дадзены іншаму чалавеку. Пост жа з,яўляецца адмовай ад чагосьці дзеля Бога, каб больш Яму падабацца.
У гэты святы час Касцёл таксама дае вернікам магчымасць браць з невычэрпнага скарбу ласкаў. Гэта адпусты, якія мы можам ахвяраваць за сябе ці за душу, якая пакутуе ў чыстцы і мае патрэбу ў нашай малітве. Велікапосныя набажэнствы, такія як Песні жальбы і Крыжовы шлях, даюць нам дадатковую магчымасць атрымаць незвычайныя ласкі.
    Таму давайце старанна карыстацца гэтым скарбам ласкаў, які Езус здабыў для нас праз свае пакуты!