Час пераасэнсавання адносін з Богам

Слова рэдактара

Час карнавалу хутка скончыцца. Літаральна праз хвіліну мы ўвойдзем у шчымлівую цішыню Вялікага посту, каб накіраваць усяго сябе, свой розум і волю да Бога і нашых адносін з Ім. З амбонаў святынь зноў пачуем пра навяртанне, пакаянне, споведзь...
   Навяртанне – гэта не нейкае катаванне, не нейкі Божы спосаб адабраць у нас штосьці сілай ці пакараць за нашы грахі і слабасці.
Кс. Пётр Сліжэўскі, вядомы ў Польшчы евангелізатар, у сваёй кнізе “Споведзь. Гэта сапраўды дапамагае!” напісаў пра навяртанне геніяльную рэч, а менавіта прызнаў яго “пераасэнсаваннем таго, што адбываецца паміж мной і Богам”, і адзначыў, што “гэта чарговы выбар – надалей абраць Бога, а не Яго канкурэнтаў”.
    Няхай кожная добра пражытая споведзь стане для кожнага з нас магчымасцю ўсвядоміць, што збіліся з правільнага шляху, а таксама магчымасцю зноў выбраць Любоў!