Ачысціцца ад плямы першароднага граху

Слова рэдактара

Святы хрост – гэта сакрамант, які можна параўнаць з дзвярыма, праз якія мы ўваходзім у Касцёл. Хутчэй за ўсё, большасць з нас была ахрышчана ў дзяцінстве і мы не памятаем дзень свайго хросту. Таму многія ахрышчаныя ставяцца да гэтага сакраманту як да нейкай фармальнасці, да якой больш не вяртаюцца і пра якую не памятаюць.
    Свята Хросту Пана, якое перажываем адразу пасля Божага Нараджэння, дае нам магчымасць задумацца над сэнсам хросту, які ачышчае ад плямы першароднага граху.
Гэта момант, калі кожны з нас атрымлівае права называць сябе дзіцём Божым і кожны становіцца для Яго кімсьці важным, а нават найважнейшым.
    Гляньма на свой хрост не толькі як на тое, што адбылося калісьці ў дзяцінстве, але як на пачатак новага этапу ў нашым жыцці. Хрост з ,яўляецца прычынай таго, як пісаў св. апостал Павел, што мы становімся паводле надзеі спадкаемцамі вечнага жыцця (параўн. Ціт 3, 7). Дык жыйма як спадкаемцы, як сыны, як дочкі добрага Айца!