Святыня, пабудаваная нашымі продкамі з вялікай любоўю да Бога і Яго Найсвяцейшай Маці, патрабуе рэстаўрацыі, каб зноў прымаць паломнікаў.
Няхай Божы Провід накіроўвае нас на шляхі надзеі, каб, аднаўляючы матэрыяльнае, змаглі ўмацаваць духоўнае і праславіць нашага Пана і Творцу.
Будзем верыць, што дзякуючы сумесным намаганням і, перш за ўсё, з Божай дапамогай наш нацыянальны санктуарый адновіць свой бляск: “Брамы Іерусаліма будуць адноўлены, […] гучаць будуць песнямі радасці, і ўсе яго дамы будуць усклікаць: «Алелюя, хай будзе праслаўлены Бог Ізраілеў! »” (Тоб 13, 17. 18).