Нягледзячы на тое, што касцёлы закрываліся ці ператвараліся ў розныя грамадскія аб’екты, вера захавалася, таму што старэйшыя стваралі ў сваіх дамах сапраўдныя Касцёлы.
Менавіта дзякуючы старэйшаму пакаленню вера перадаецца нашчадкам. Пажылыя асобы маюць не толькі патрэбы і праблемы – у іх ёсць штосьці каштоўнае, чаго маладым не хапае. У іх ёсць час, мудрасць і жыццёвы вопыт, узмоцненая вера, меншая залежнасць ад спажывальніцтва, якое пагражае моладзі.
Людзі ў высакародным узросце – гэта яшчэ бастыёны здаровых маральных прынцыпаў. Менавіта яны могуць прадухіліць разрыхленне і астуджэнне сямейных адносін. Паслуга быцця дзядулем і бабуляй – гэта чуванне, нават здалёк, над маладымі; гэта добрая парада і дапамога ў жыццёвых праблемах і рашэннях; гэта заахвочванне маладых людзей, каб заставаліся з Богам; гэта евангелізацыя.
Пажылы чалавек мае ўплыў на сваю сям’ю, бо моліцца за яе. У цяжкасцях унукі ў дзядуль і бабуль шукаюць падтрымкі і суцяшэння, таму што бацькі часта церпяць няўдачу, ім не хапае часу, паглынуты працай, безадказныя або згубіліся ў жыцці.
Перажываючы Дзень удзячнасці пажылым людзям, дзядулям і бабулям, варта ўсвядоміць, што стары чалавек – скарб грамадства, а нацыя, якая не паважае пажылых лю-дзей, не мае будучыні, бо страчвае памяць.
Дарагія Чытачы!
Давайце падзякуем пажылым асобам за вернасць Хрысту і Яго Касцёлу. Менавіта дзякуючы ім мы сёння з’яўляемся хрысціянамі і маем веру ў сваіх сэрцах. Давайце пакажам, што яны нам усё яшчэ неабходныя! Няхай адчуваюць сябе патрэбнымі і любімымі.