Слоўнік міністранта

Семінарыйная газета

Старонка міністранта
Патэна – гэта літургічнае начынне для Эўхарыстычных постацяў у форме невялікай талерачкі ці глыбейшага начыння. Яна выканана з высакароднага металу і часцей за ўсё аздоблена. З самага пачатку патэна была вялікая з-за таго, што на ёй ламалі Кансэкраваны Хлеб. А з той пары, калі пачалі выпякаць невялікія прычасці, было дастаткова малой. Патэна сімвалізуе Гроб Панскі.
    Келіх – літургічнае начынне, якое ўжываецца падчас св. Імшы для кансэкрацыі віна. Унутры ён аздоблены золатам ці серабром. У старажытнасці келіх быў вялікі з дзвюма ручкамі, каб яго мог падтрымаць дыякан, які падчас удзялення св. Камуніі пад выглядам віна падаваў яго вернікам.З цягам часу, калі св. Камунію ўдзялялі ў выглядзе адной постаці, то келіх стаў меншых памераў і прыняў форму цюльпана.
    Манстранцыя
    – аздобленае каштоўнае начынне, у якім выстаўляецца Найсвяцейшы Сакрамэнт для публічнай адарацыі ці для пераносу ва Эўхарыстычнай працэсіі.Яе ўжываюць з XIV стагоддзя.Манстранцыя аздоблена па-мастацкукаштоўнымі каменнямі паводле рэлігійных матываў. У кустодыі захоўваецца Найсвяцейшая Гостыя, якая прызначана для манстранцыі. Гостыя ўкладваецца ў невялічкую падстаўку з адтулінай для Гостыі на ножцы, якую называюць луной ці мельхізэдэкам.