Юбілей старэйшага салезіяніна ў Беларусі

З жыцця Касцёла

У смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла ўрачыста адзначылі 60-годдзе святарства і 70-ую гадавіну манаскага жыцця ксяндза ка-ноніка Здзіслава Вэдэра SDB.
У смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла ўрачыста адзначылі 60-годдзе святарства і 70-ую гадавіну манаскага жыцця ксяндза ка- ноніка Здзіслава Вэдэра SDB..
Павіншаваць з круглымі гадавінамі самага старэйшага салезіяніна ў Беларусі прыбылі шматлікія госці, сярод якіх былі арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскуп Юрый Касабуцкі, сабраты салезіяне, прадстаўнікі дзяржаўных улад.
    Памаліцца за ксяндза Здзіслава сабраліся таксама сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, дзеці і моладзь, дыяцэзіяльныя святары і сёстры з іншых манаскіх супольнасцей.
Цэлебрацыю св. Імшы ўзначаліў арцыбіскуп Кандрусевіч. Ва ўступным слове заслужаны іерарх падзякаваў ксяндзу Вэдэру за вялікі ўнёсак у адраджэнне Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, адзначыўшы, што палову свайго святарскага шляху ён прысвяціў менавіта Касцёлу на Усходзе, будучы інспектарам для салезіян з краін былога СССР.
    Звяртаючыся да ўсіх гасцей і дзякуючы за прысутнасць, добрыя словы і малітву ў яго інтэнцыі, юбіляр адзначыў, што, сказаўшы Богу „так”, ён ніводнага разу не пашкадаваў. Пасля св. Імшы ў араторыі, які дзейнічае пры парафіі, адбыўся святочны канцэрт і ўрачысты абед.
   
Кс. Здзіслаў Вэдэр пэўны час быў духоўным айцом клерыкаў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі
Кс. Здзіслаў Вэдэр пэўны час быў духоўным айцом клерыкаў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі