Юбілей святыні і ўнясенне рэліквій у касцёл у Казловічах

Актуальна - З жыцця Касцёла

У адпустовую ўрачыстасць з нагоды літургічнага ўспаміну св. Андрэя Баболі ў мясцовы касцёл прыбылі рэліквіі святога.
16 мая ў адпустовую ўрачыстасць з нагоды літургічнага ўспаміну св. Андрэя Баболі ў мясцовы касцёл прыбылі рэліквіі святога.
У парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Андрэя Баболі ў Казловічах (дэканат Гродна-Усход) шматлікія мясцовыя вернікі і госці сабраліся разам на святкаванні 100-гадовага юбілею аднаўлення і асвячэння касцёла.
Гэты дзень для святкавання такога значнага юбілею быў абраны не выпадкова, бо ў парафіі адзначалася адпустовая ўрачыстасць з нагоды літургічнага ўспаміну яе апекуна св. Андрэя Баболі, мучаніка нашай зямлі. Акрамя таго, у гэты дзень у касцёл былі ўнесены рэліквіі святога, перададзеныя ў дар былым пробашчам парафіі кс. канонікам Андрэем Садоўскім, які зараз служыць у Беластоцкай архідыяцэзіі ў Польшчы. Рэліквіі ўнёс у святыню біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч уносіць рэліквіі  св. Андрэя Баболі ў святыню ў Казловічах
Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч уносіць рэліквіі св. Андрэя Баболі ў святыню ў Казловічах

    У канцы Эўхарыстыі іерарх падзякаваў пробашчу кс. Яўгену Барысюку за клопат аб святыні і даручаных яму верніках, а парафіянам – за трыванне ў веры і прывязанасць да свайго касцёла. Урачыстасць завяршылася эўхарыстычнай працэсіяй вакол старадаўняга касцёла, які на працягу сваёй гісторыі перажыў многае. У гісторыі гэтай святыні, як у калейдаскопе, змяняліся гаспадары і веравызнанні: грэкакатолікі, рыма-католікі, вернікі Усходняй Царквы і амаль праз шэсцьдзесят гадоў – вяртанне да Рымска-Каталіцкага Касцёла.