Інаўгурацыя ў семінарыі і каледжы
З жыцця Касцёла
Сёлета ў духоўных навучальных установах у Гродне распачалі наву- чанне 88 студэнтаў.
У першыя дні кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі і ў Тэалагічным каледжы св. Казіміра ў Гродне адбылося ўрачыстае распачацце новага 2020/2021 навучальнага года.
Кіраўнікі ўстаноў абвясцілі аб адкрыцці чарговага акадэмічнага года пасля ўрачыстага спеву навучэнцамі гімну “Gaudeamus igitur”. Такім чынам выкладчыкі і студэнты ў імя Бога распачалі чарговы год вучобы. †
У
дзень інаўгурацыі ў духоўнай семінарыі былі ўручаны заліковыя кніжкі 8-мі алюмнам першага курса: 6 з іх паходзяць з Гродзенскай дыяцэзіі, 1 – з Віцебскай і 1 – з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Гэты навучальны год яны правядуць у Мінску.
Тэалагічны каледж адкрыў навучальны год урачыстай св. Імшой, цэлебраванай у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) пад кіраўніцтвам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. На першы курс было прынята 11 чалавек, якія захацелі пашырыць кругагляд, бліжэй пазнаёміцца з вучэннем Касцёла, а ў будучыні, магчыма, служыць катэхетамі ў Гродзенскай дыяцэзіі.
У адпаведнасці з рашэннем біскупа Гродзенскага, з новага навучальнага года дырэктарам каледжа прызначаны кс. Юрый Марціновіч.
У новым акадэмічным годзе навучанне ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі распачалі 34 алюмны, у Тэалагічным каледжы св. Казіміра – 54 студэнты.