Дачка, Маці і Нявеста

З жыцця Касцёла

18 кастрычніка – літургічны ўспамін Маці Божай Тройчы Цудоўнай
Мэта Шанштацкага руху – аднаўленне свету ў Хрысце праз Маці Божую Тройчы Цудоўную.
Маці Божая Тройчы Цудоўная заваёўвае сэрцы ўсё большай колькасці людзей. Пілігрымаванне Яе абраза ахоплівае ўсё большыя абшары. Наведваючы дамы, Маці Божая чакае ад сваіх верных шанавальнікаў супрацоўніцтва. Марыя хоча ў нас і праз нас несці Езуса ў сучасны свет. Ёй патрэбны наша “так”, нашы сэрцы і рукі.Уступная частка артыкула да кнопкі ("Падрабязней")
З гісторыі
    АГрупа шанавальнікаў абраза ў мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскайпостальства Маці Божай Пілігрымуючай распачало дзейнасць у Гродзенскай дыяцэзіі каля 20-ці гадоў таму. Яно выводзіцца з Шанштацкага руху, які зарадзіўся ў 1914 годзе ў Германіі, у горадзе Шанштат.
    Усё пачалося з маленькай капліцы XIII стагоддзя, якая з’яўлялася часткай кляштара, пакінутага сёстрамі аўгусцінкамі. У яго будынках была створана гімназія, дзе айцы палатыны рыхтавалі маладых хлопцаў да святарства. Сярод настаўнікаў служыў а. Юзаф Кентэніч. Манах, назіраючы за паводзінамі сваіх вучняў, вымушаны быў сказаць: “Тут ужо нічога не сапсуеш”. Але не апусціў рукі. Пачаў расказваць выхаванцам пра ідэалы і абудзіў у іх прагу да святасці.
    У старой капліцы а. Юзаф праводзіў духоўныя канферэнцыі. Натхнёны гісторыяй бл. Бартола Лонга, звярнуўся да Маці Божай з просьбай выбраць іх маленькую святыню месцам ласкі. Узамен разам са сваімі вучнямі паабяцаў папрацаваць над сабой. Манах хацеў, каб хлопцы фарміраваліся і выхоўваліся пад апекай Марыі.
    Праз год у капліцу быў прынесены абраз Маці Божай Тройчы Цудоўнай. Выяву Марыі набыў на рынку адзін з настаўнікаў гімназіі. Яна трапіла ў Шанштат у Вялікую пятніцу, калі ў касцёлах чытаюцца словы: “Вось Маці твая”. У капліцу пачало прыбываць усё больш пілігрымаў.
   
У Гродзенскай дыяцэзіі ў Мастах узнесена святыня пад тытулам Маці Божай Тройчы Цудоўнай.

    Тытул Цудоўнай
    ШАбраз Маці Божай Тройчы Цудоўнайанштацкі рух развіваўся вельмі хутка. У 1920 годзе быў створаны Апостальскі саюз з Шанштата, затым Інстытут Сясцёр Марыі, Апостальская ліга і іншыя супольнасці. Усе іх яднае асаблівая любоў да Марыі, а таксама духоўнасць і педагогіка, якія з яе вынікаюць.
    Члены гэтага руху ўшаноўваюць Марыю як Маці і Выхавальніцу. Яе тытул – Тройчы Цудоўная – адносіцца да Святой Тройцы і нагадвае аб тым, што Марыя з’яўляецца Дачкой Бога Айца, Маці Божага Сына і Нявестай Святога Духа.
    Назва тытула ўзята з гісторыі марыянскай кангрэгацыі ў Інгольштаце. Мясцовы езуіт бл. Якуб Рэм хацеў даведацца, які з тытулаў найбольш падабаецца Марыі. Адказ ён атрымаў падчас містычнага ўздзеяння. Высветлілася, што Яе любімы зварот – “Маці Цудоўная”.
   
Шанштацкія сёстры служаць у Гродне і Мастах.

   У дыяцэзіі
    Невялікая каплічка Маці Божай Тройчы Цудоўнай, наведваючы сем’і нашай дыяцэзіі, нагадвае іх членам, што з’яўляюцца важнымі для Бога, што Ён глядзіць на іх з любоўю, як бацька глядзіць на сваё дзіця, што яны патрэбны Богу такія, якія ёсць. Марыя абуджае ў сем’ях усведамленне прысутнасці Пана. Ён, як добры і любячы Айцец, заўсёды побач і кожную секунду жыцця глядзіць на іх з вялікай любоўю. Яна вучыць сардэчнаму, дзіцячаму кантакту з Богам Айцом.
   Прысутнасць Маці Божай Тройчы Цудоўнай у дамах і кватэрах дыяцэзіян дапамагае аднавіць веру. Адзін з найпрыгажэйшых пладоў візітацыі – вяртанне многіх сем’яў да супольнай малітвы ў “хатнім Касцёле”. І гэта тое, што сёння найбольш неабходна. Тыя, хто вітае Маці Божую пад сваім дахам, распавядаюць пра прысутнасць Марыі, якую яны адчуваюць у штодзённай барацьбе.
    “Вазьміце абраз Маці Божай і дайце Ёй пачэснае месца ў вашым доме. Гэтае месца стане мініяцюрным санктуарыем, дзе гэты цудадзейны абраз дакажа сваю моц, ствараючы святую сям’ю і фарміруючы членаў яе сям’і” (а. Юзаф Кентэніч, Ліст з Санта-Марыя ад 15 красавіка 1948 г.).