Запрашаем да ўдзелу ў Парафіядзе!

З жыцця Касцёла

22–25 чэрвеня адбудзецца VII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняй парафіяды – “Навярні нас, Пане, і да Цябе вернемся” (Пл 5, 21).
Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе “Святыня – Тэатр – Стадыён”. Парафіяда пройдзе ў парафіях Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы) і Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка), а таксама на стадыёне ЦСК “Нёман”.
    Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне і пражыванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму.
    Элемент “Святыня” ўключае біблійны конкурс, конкурс рэлігійнай песні „Sacro Song”.
    Элемент “Тэатр” – конкурс малюнка, конкурс “Музыка – маё жыццё”, конкурс ведаў па гісторыі і жыцці Касцёла, конкурс малых тэатральных форм.
    Элемент “Стадыён” – бег 60 м, бег 100 м, бег 800 м, бег 1000 м, бег 1500 м, скокі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол.
   
    Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і моладзь з усёй Беларусі. Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі – 15 чалавек + 1 апякун. Узрост удзельнікаў – ад 11 да 19 гадоў, хлопцы і дзяўчаты:
    Катэгорыя „A”: год нараджэння 2002–2004;
    Катэгорыя „B”: год нараджэння 1999–2001;
    Катэгорыя „C”: год нараджэння 1996–1998.
    Кошт удзелу – 20 000 беларускіх рублёў.

   VII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі
    22–25 чэрвеня 2015 года, г. Гродна
22.06.2015 (Святыня)
    13.00 – прыезд груп і рэгістрацыя (пар. Гродна-Паўднёвы);
    16.40 – падрыхтоўка да св. Імшы (прыгатаванне літургіі спеваў, магчымасць прыступіць да сакраманту паяднання, пасля св. Камуніі чэрвеньскае набажэнства);
    17.00 – св. Імша (праводзіць Я. Э. ксёндз біскуп Юзаф Станеўскі), урачыстае адкрыццё Парафіяды;
    18.30 – засяленне (пар. Гродна-Паўднёвы, пар. Гродна-Вішнявец);
    19.45 – конкурс малюнка;
    19.45 – конкурс шашкі (кваліфікацыя, хлопцы і дзяўчаты кaт. A i B);
    20.00 – сустрэча апекуноў у касцёле;
    21.00 – вячэрнія малітвы;
    21.30 – адпачынак.
   
    23.06.2015 (Святыня – Стадыён)
    7.00 – сняданак;
    7.45 – ранішнія малітвы;
    8.00 – св. Імша (праводзіць Я. Э. ксёндз біскуп Юрый Касабуцкі);
    9.00 – выезд на гарадскі цэнтральны стадыён;
    9.40 – урачысты пачатак спартыўных конкурсаў;
    10.00–14.00 – футбол (хлопцы кат. А, В, С);
    10.00–11.00 – скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. А);
    11.00–12.00 – скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. В);
    12.00–13.00 – скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. С);
    10.00–11.30 – бадмінтон (дзяўчаты кат. В), настольны тэніс (дзяўчаты кат. А, С);
    10.00–11.30 – шашкі (дзяўчаты кат. В);
    11.30–13.00 – бадмінтон (дзяўчаты кат. А, С), настольны тэніс (дзяўчаты кат. В);
    11.30–13.00 – шашкі (дзяўчаты кат. А, С);
    12.30–13.00 – кіданне мяча (хлопцы кат. С);
    13.00–13.30 – кіданне мяча (хлопцы кат. А);
    13.30–14.00 – кіданне мяча (хлопцы кат. В);
    14.00–15.00 – абед;
    15.00–16.00 – кіданне мяча (дзяўчаты кат. А, В, С);
    15.00–18.00 – валейбол (дзяўчаты кат. А, В, С);
    15.00–16.30 – шашкі (хлопцы кат. В);
    15.00–16.30 – бадмінтон (хлопцы кат. А, С);
    15.00–16.30 – настольны тэніс (хлопцы кат. В);
    16.30–18.00 – шашкі (хлопцы кат. А, С);
    16.30–18.00 – настольны тэніс (хлопцы кат. А, С);
    16.30–18.00 – бадмінтон (хлопцы кат. В);
    16.00–16.30 – бег 60 метраў (хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А, В);
    16.30–17.15 – бег 100 метраў (хлопцы кат. В, С, дзяўчаты кат. С);
    17.15–17.30 – бег 800 метраў (хлопцы і дзяўчаты кат. А); 17.30–17.45 – бег 1000 метраў (хлопцы і дзяўчаты кат. В);
    17.45–18.00 – бег 1000 метраў (дзяўчаты кат. С);
    18.00 – бег 1500 метраў (хлопцы кат. С);
    18.30 – узнагароджванне пераможцаў некаторых конкурсаў;
    19.30 – вячэра;
    20.30 – выезд у пар. Гродна-Паўднёвы;
    21.00 – вячэрнія малітвы;
    21.20–22.00 – гульні і забавы.
   
    24.06.2015 (Святыня – Тэатр)
    7.00 – сняданак;
    7.45 – ранішнія малітвы;
    8.00 – выезд аўтобусамі ў пар. Гродна-Дзевятоўка;
    9.00 – св. Імша;
    10.00 – конкурс ведаў з жыцця і гісторыі Касцёла;
    11.00 – конкурс “Музыка маім жыццём”; 13.00 – абед;
    14.15 – біблійны конкурс;
    15.00 – конкурс “Sacro Song”;
    17.00 – конкурс малых тэатральных форм;
    19.00 – вячэра;
    20.00 – сюрпрыз; узнагароджванне пераможцаў некаторых конкурсаў;
    21.40 – вячэрнія малітвы;
    22.00 – выезд на начлег.
   
    25.06.2015 (Святыня)
    7.30 – сняданак;
    8.45 – ранішнія малітвы;
    9.00 – св. Імша (праводзіць Я. Э. ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч);
    10.30 – уручэнне ўзнагарод;
    11.30 – супольны пачастунак і заканчэнне Парафіяды.
Заяўкі аб удзеле можна дасылаць да 1 чэрвеня 2015 г. (спіс удзельнікаў, запоўнены ў электроннай форме па-беларуску) на электронны адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Кантактныя тэлефоны: (+37533) 624-35-22, (+37529) 319-54-65 – кс. Артур.