У Гродне 16–18 мая пройдуць Дыяцэзіяльныя дні моладзі
З жыцця Касцёла
Дыяцэзіяльныя дні моладзі бяруць пачатак у 1993 годзе, калі біскуп Аляксандр Кашкевіч па прыкладзе Святога Айца Яна Паўла II вырашыў прысвяціць асаблівую ўвагу выхаванню маладых вернікаў. Першы з’езд адбыўся ў маі 1993 г., і з той пары штогод каталіцкая моладзь з усёй дыяцэзіі збіраецца на сумесную сустрэчу і малітву.
Сёлетнія XXI Дыяцэзіяльныя дні моладзі адбудуцца 16–18 мая 2014 г. у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец). Маладыя людзі запрашаюцца на іх, каб умацаваць сваю веру, а таксама перажыць прыгожую сустрэчу з Богам і сваімі равеснікамі.
Дэвізам Дзён моладзі будуць словы:
“Убогія духам маюць доступ да неба”. †
Умовы ўдзелу:
- узрост ад 15 гадоў;
- рэлігійныя намеры;
- наяўнасць адказнага за групу;
- спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населены пункт);
- сродкі гігіены і рэкамендаваныя лекі;
- кубак, лыжка і міска;
- асабісты ўзнос 20 000 бел. руб. (існуе магчымасць вызвалення ад узносу).
Падчас удзелу ў сустрэчы можна будзе зрабіць прэзентацыю сваёй групы. Прэзентацыя павінна быць падрыхтавана максімальна на 5-7 хвілін і мець характар адказу на пытанне: “Што сёння значыць быць убогім у духу?” Паведаміць аб удзеле групы неабходна да 11 мая:
- у Гродне кс. Антонію Грэмзу (80152-74-00-73, маб. тэл.: 8029-63-24-373);
- у Лідзе кс. Уладзіславу Сурвілу (маб. тэл.: 8029-86-75-516).
Прыезд і ад’езд уласным транспартам, аўтобусамі і цягніком. З чыгуначнага вакзала і аўтавакзала:
- гарадскім аўтобусам № 16 (да прыпынку вул. Кабяка каля гіпермаркета “АЛМІ”);
- гарадскімі аўтобусамі № 1, 2, 37, 42, 47 і тралейбусам № 6 (да прыпынку пр. Кляцкова, далей пешшу ў напрамку касцёла).
Праграма
Пятніца, 16 мая 15.00 – рэгістрацыя і рассяленне; 18.30 – прывітанне ўдзельнікаў і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту; 19.00 – святая Імша; 20.00 – вячэра; 20.40 – канферэнцыя “Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае”; 21.10 – канцэрт; 22.45 – вячэрняя малітва і бласлаўленне. Субота, 17 мая 9.00 – ранішнія малітвы; 9.30 – катэхезы ў катэхезах (Святыя нашай зямлі атрымалі доступ да неба. Асноўныя рысы духоўнасці і прыклады да пераймання: св. Ядзвіга, св. Казімір, св. Максімільян Марыя Кольбэ, бл. Мар’яна Бярнацкая, бл. сёстры назарэтанкі мучаніцы, бл. ксёндз Генрых Глябовіч, бл. ксёндз Міхал Сапоцька, бл. сястра Цэліна Бажэнцкая); 11.00 – вынікі катэхез; 12.00 – святая Імша; 13.30 – абед; 15.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці; 15.15 – прэзентацыя мола-дзевых груп і размова з цікавымі людзьмі; 18.00 – вячэра; 19.30 – эўхарыстычная адарацыя і сакрамант пакаяння. “Божае Валадарства сярод нас” – абрад бласлаўлення “сейбітаў Божага Валадарства”; 21.00 – канцэрт; 22.45 – вячэрняя малітва і бласлаўленне. Нядзеля, 18 мая 9.00 – святая Імша; 10.30 – канцэрт праслаўлення. Заканчэнне і рассыланне веснікаў Божага Валадарства. |
|