Запрашаем!!! асабліва міністрантаў
З жыцця Касцёла
І Чэмпіянат Беларусі па міні-футболе сярод ксяндзоў адбудзецца ў Лідзе. 26 лістапада ў спартыўным комплексе “Алімпія” разыграюць мяч каманды ксяндзоў з Гродна, Мінска і Віцебска, зборная манахаў, а таксама каманды клерыкаў з Пінска і Гродна. У праграме запланаваны конкурсы для балельшчыкаў і канцэрт музычных гуртоў.
Арганізатары гульняў падкрэсліваюць, што перш за ўсё ўвесь гэты турнір арганізаваны на карысць пакліканняў. Запрошаны ўсе жыхары Ліды, а асабліва міністранты, каб кожны мог убачыць, кім з’яўляецца святар, што гэта чалавек малітвы, душпастар, але таксама і чалавек, які, напрыклад, любіць спорт і да т.п. Аб сваім удзеле ў Чэмпіянаце ўжо паведаміў кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч, які, як мы ўсе добра ведаем, вельмі любіць спорт і сам ім займаецца. Як сказаў кс. Павел Салабуда, арганізатар турніру, “ён будзе пастаянна адбывацца ў апошні тыдзень літургічнага года і кожны год будзе ў іншай дыяцэзіі”. †
Святары з Беларусі ўжо два гады ўдзельнічаюць у Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод ксяндзоў. Менавіта там пачулі, што амаль у кожнай краіне, адкуль былі іншыя ксяндзы, адбываюцца спаборніцтвы паміж дыяцэзіямі ў межах самой краіны. Так, напрыклад, палякі, партугальцы і харваты з года ў год з’яўляюцца фаварытамі, вельмі сур’ёзна падыходзяць да гэтага, а мясцовыя спаборніцтвы ў іх праходзяць на высокім узроўні, некаторыя са святароў нават гулялі ці гуляюць у сваіх лігах. Таму і нарадзілася думка, што ў Беларусі таксама варта было б арганізаваць такі турнір.
Праграма Чэмпіянату: 12.00 – св. Імша пад кіраўніцтвам ксяндза біскупа (Ліда-Фара) 14.45 – урачыстае адкрыццё ў спарткомплексе “Алімпія” 15.00 - 15.30 – І паўфінал 15.30 - 16.00 – ІІ паўфінал 16.00 - 16.40 – матч алюмнаў Гродзенскай ВДС супраць Пінскай ВДС 16.50 - 17.30 – матч за ІІІ месца 17.50 - 18.30 – фінал 18.30 – уручэнне ўзнагарод і ўрачыстае закрыццё Чэмпіянату |
|