Перамененыя праз перамогу Езуса Хрыста

З жыцця Касцёла

“Вось кажу вам таямніцу: не усе мы памром, але ўсе будзем пераменены, адразу, імгненна, на гук апошняй трубы. Бо затрубіць, і паўстануць памерлыя незнішчальнымі, і мы будзем пераменены. Бо трэба, каб тое, што знішчальнае, прыадзелася ў незнішчальнасць, і смяротнае прыадзелася ў несмяротнасць. А калі ўжо гэтае знішчальнае прыадзенецца ў незнішчальнасць, і смяротнае гэтае прыадзенецца ў несмяротнасць, тады збудуцца напісаныя словы: «Паглынулася смерць перамогаю. Смерць, дзе твая перамога? Смерць, дзе тваё джала?». Джала смерці – грэх, а сіла граху – закон. Богу ж падзяка за тое, што даў нам перамогу праз Госпада нашага Езуса Хрыста. Дзеля таго, браты мае ўлюбёныя, будзьце стойкімі і непахіснымі, заўсёды рупліва занятыя справай Госпада, ведаючы, што праца ваша не будзе дарэмнай перад Госпадам”.
(1 Кар 15, 51-58) (экуменічны пераклад)
Малітва
Усемагутны Божа, праз Езуса Хрыста Ты сказаў нам, што калі хто хоча быць першым, няхай стане апошнім і слугой усіх. Мы стаім перад Табой і ведаем, што Твая перамога прыйшла праз бяссілле крыжа. Мы прыходзім маліцца за адзінства хрысціян. Навучы нас пакорна прымаць тое, што гэтае адзінства з’яўляецца дарам Твайго Духа. Праз гэты дар перамяні нас і зрабі больш падобнымі да Твайго Сына, Езуса Хрыста. Амэн.