Малітва падзякі за 20 гадоў Гродзенскай дыяцэзіі

З жыцця Касцёла

Усемагутны і міласэрны Божа! Праслаўляем Цябе і дзякуем за ўсе ласкі і дабрадзействы, якімі Ты адорваў Люд Гродзенскай дыяцэзіі на працягу 20 гадоў!
   Перапрашаем за нашы грахі і занядбанні. Праз заступніцтва Марыі, нашай Маці і Апякункі, просім, каб, нягледзячы на нашу слабасць, Ты і далей вёў Гродзенскі Касцёл сваім ласкавым Провідам, адорваў супакоем і еднасцю, а таксама святымі пакліканнямі.
   Просім аб благаслаўленні для нашага Пастыра ў еднасці з усімі святарамі. Захавай у святасці нашы сем’і, узмацняй веру і любоў да Цябе ў душах дзяцей і моладзі.
   Дазволь нам трываць пры Табе ў лучнасці з Усеагульным Касцёлам, каб мы маглі жыць для Тваёй хвалы і няспынна Цябе праслаўляць! Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.