Марыя – нашая зорка

З жыцця Касцёла

8 снежня - урачыстасць Беззаганнага Зачацця НМП
8 снежня - урачыстасць Беззаганнага Зачацця НМП
…З першай хвіліны свайго зачацця Найсвяцейшая Марыя Панна … была захавана ад першароднага граху. Гэта праўда, аб’яўленая Богам, і таму ўсе вернікі павінны без вагання верыць у яе (з булы Папы Пія IX “Ineffabilis Deus”, 1854 год).

Бог адарыў Марыю без меры. А Яна не змарнавала ані крошкі з мноства Божых дароў ад дзіцяці да сталага ўзросту. Свет, у якім мы жывём, далёкі ад такога ідэалу, таму нам цяжка зразумець унутраную прыгажосць Беззаганнай. Менавіта так мы гаворым пра Яе: Беззаганная. Прывілей? Дар і гэта несумненна вялікі і заслужаны. Але ж разам з Ёй мы ўсе былі адораны. І таму ў нас абуджаецца адвэнтавая радасць. У Адвэнце мы ўшаноўваем Марыю Панну як Тую, якая нясе надзею на выкананне абяцання аб прыходзе Збавіцеля і зноў захапляемся Яе ўнутраным хараством. Калі б нашае жыццё стала (хоць бы бяздарным і далёкім ад першаўзору), але, аднак, адлюстраваннем найпрыгажэйшага хараства Беззаганнай, то ці не гэта з’яўляецца нашым асаблівым заданнем на перыяд Адвэнту?

У Марыі, Беззаганна Зачатай, яснее прыгажосць стварэння і моц Адкуплення. Яна вядзе нас заўжды да Хрыста. Захапленне Яе святасцю з’яўляецца адначасова палкай любоўю да Хрыста – адзінай крыніцы ласкі. У Ёй мы захапляемся ўсім тым, да чаго здольна любоў Бога, калі б яна сустрэлася з поўнай адкрытасцю чалавека. Таму Марыя, Беззаганна Зачатая, прадстаўляецца нам як шэдэўр стварэння. Захоўваючы поўную вернасць волі Творцы, Яна паказвае нам, якой была б істота, калі б не перашкодзіў гэтаму грэх. Адначасова дзякуючы дасканалай гармоніі і адпаведнасці паміж Божай ласкай і дзеяннем чалавечай прыроды Марыя аддала даніну найвышэйшай пашаны Богу і тым самым стала вобразам Касцёла ў хвале. Так як піша Ян Павел II у пасланні на XII Сусветны дзень хворага: “Містэрыя Беззаганнага Зачацця пачала вялікую справу адкуплення, якое здзейснілася, дзякуючы бясцэннай Крыві Хрыста”. Божы слуга параўнаў Яе са світаннем, якое прадказвае прамяністы дзень Хрыста, у якім Ён, дзякуючы сваёй смерці і ўваскрэсенню, вярнуў поўную гармонію паміж Богам і чалавецтвам.

    Усе Марыйныя святы, якія ёсць у літургічным календары, напэўна, падкрэсліваюць адно: Бог, жадаючы збавіць людскую істоту, выбраў найбольш людскую дарогу да яе, шлях праз чалавека, праз Марыю. Бог нарадзіўся паміж людзьмі найбольш чалавечым спосабам, выбіраючы сабе ў якасці Маці менавіта жанчыну – Марыю. Але адначасова шлях чалавека да Бога вядзе праз Марыю і з Ёй, выбранай сярод людзей. Мы накіроўваемся да Бога, маючы блізка ля сябе Маці, якая надзейна вядзе нас да Хрыста. Святары ўводзяць нас у таямніцу гэтага выбару падчас св. Імшы 8 снежня ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НМП. Гэты выбар Богам Марыі, які быў абвешчаны прарокамі і згадваўся св. Лукой у Евангеллі, ёсць рэалізацыя планаў Творцы і Божага шляху да чалавека. Гэта адначасова ёсць самы лепшы маяк на дарозе чалавека да Бога.

    Марыя, адна з нас, выбраная Богам, і зараз застаецца сярод нас: не як святарка, не як багіня, але менавіта як Мудрая і Пакорная Маці, Дарыльшчыца Жыцця. Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НМП – гэта напэўна свята Жанчыны, якая з самага пачатку свайго існавання была выбрана Богам і якой Ён даў усе прывілеі, менавіта, з-за Яе будучага нязвыклага мацярынства