Пры парафіі імя Святой Сям’і ў Лідзе на працягу 10 гадоў існуе вакальна-інструментальны ансамбль “Божая скарбонка”, якім кіруе сястра Кацярына Бучынская. Нягледзячы на тое, што яго склад па розных прычынах штогод змяняецца, калектыў не распадаецца і знаходзіць усё новыя формы выражэння сваёй творчасці. Цяпер у ансамблі спяваюць і іграюць 14 чалавек. Моладзь сустракаецца падчас рэпетыцый, адарацый у кожны чацвер і на нядзельнай св. Імшы – гэта аб’ядноўвае ля Хрыста, прыносіць радасць, унутраны супакой, адкрывае новыя таленты і магчымасці. У гэтым годзе, дзякуючы ахвярнасці парафіянаў, якіх пасля Божага Нараджэння наведаў ансамбль, развясельваючы іхнія сэрцы калядкамі і святочнымі пажаданнямі, былі закуплены новыя музычныя інструменты. “Божая скарбонка” ўдзельнічае ў кангрэгацыях малітоўна-евангелізацыйнага руху “Gloriosa Trinita” у Польшчы, а падчас канікулаў удзельнікі ансамбля былі на рэкалекцыях у Пінарэлі (у Італіі) па запрашэнні малітоўнай групы. У жніўні б.г. маладыя спевакі запісалі свой першы музычны дыск у музычнай студыі ў Ломжы (у Польшчы). Вакальна-інструментальны ансамбль “Божая скарбонка” стараецца ўдасканальваць сваё майстэрства, у чым падтрымлівае іх таксама духоўны апякун ксёндз Юзаф Ганчыц.
Пры парафіі імя Найсвяцейшага Адкупіцеля ў мікрараёне Дзевятоўка ў Гродне дзейнічае маладзёжны вакальны ансамбль. Сваім спевам і музыкай ўдзельнікі калектыву ўпрыгожваюць маладзёжныя эўхарыстычныя набажэнствы. Пры парафіі існуюць таксама маладзёжны і дзіцячы хоры, якімі апякуюцца айцы-рэдэмптарысты.
Музычны гурт “MAJ” пры парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ у Квасоўцы быў створаны ў 2008 г. па ініцыятыве мясцовай таленавітай моладзі і пры падтрымцы ксяндза-пробашча Яна Занеўскага. У маі б.г. адбылася прэзентацыя дэбютанцкага дыска ансамбля пад назвай “Жыць! Жыць!” Рэпертуар калектыву складаецца з песень, якія выконваюцца па-руску, польску і нават па-італьянску. Спевакі і музыканты выступалі з канцэртамі ў многіх парафіях Беларусі і ў Польшчы, былі таксама ўдзельнікамі міжнародных фестываляў.